Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

   

Гісторыя арнамента  
Класіфікацыя  
Структура арнамента  
Звяз узораў  
Зборы музееў  
Тэхналогія вырабу  
Арнамент і камп'ютар  
Спіс крыніц  
 
 
 

Арнамент і камп'ютар

Магчымасці неспецыялізаваных праграмных сродкаў для стварэння арнаментаў

Магчымасці неспецыялізаваных праграмных сродкаў для стварэння арнаментаў

1. Магчымасці стварэння арнаментаў сродкамі WinWord.

Вызначаныя, хаця і даволі абмежаваныя, магчымасці стварэння выяў і малявання на плоскасці дае WinWord некалькіх апошніх версій. Перш за ўсё, трэба адзначыць, што Word у складзе пакета шрыфтоў TrueType звычайна змяшчае адзін або некалькі набораў арнаментальных фігур, часам даволі складаных, якія выкананы прафесіяналамі - дызайнерамі. Да ліку найбольш распаўсюджаных адносяцца наборы Symbol, Marlett, Webdings, Wingdings. У некаторых шрыфтах з вычварным абрысам літар (напрыклад, Gotic) ролю арнаментальных фігур могуць граць некаторыя буквы. З арнаментальных фігур магчыма ствараць прасцейшыя стужкавыя ўзоры ў выглядзе вертыкальных або гарызантальных палос. Вельмі значным недахопам падобных арнаментальных кампазіцый з'яўляецца немагчымасць пераўтварэння формы (у фігурах нельга змяняць ніякія дэталі, фігуры нельга расчляняць на часткі і па рознаму іх камбінаваць). Немагчыма заданне паваротаў, абмежаваны магчымасці накладання і г.д. Фігуры могуць толькі ісці адна за адной роўным радам, як буквы ў радку тэкста.

Звычайна, што падобным чынам легка будаваць эстэтычна цалкам прымальныя аднарадныя стужачныя арнаменты, пры гэтым фігуры (значкі, сімвалы) проста друкуюцца адзін за адным. Як бачна з малюнка, падобныя арнаменты могуць утварацца або паўтарэннем адной і той жа фігуры, або перыядычным чаргаваннем дзвюх ці большага ліка фігур. Суседнія фігуры ў стужках або маюць прабелы, або часткова перакрываюць адна адну; выразная падгонка ажыццяўляецца пры дапамозе выкарыстання каманды Кернінг. Некаторыя магчымасці надання сваеасаблівасці дае заданне наклона по камандзе Курсіў, а таксама чаргаванне фігур або літар (па-асобку або па групам) у розным маштабе. У апошнім выпадку стужка арнамента атрымліваецца ступенчатай.

Калекцыю набораў магчыма папаўняць з разнастайных крыніц, у тым ліку з Інтэрнэт. Арнаментальныя фігуры магчыма ўзнаўляць у разнастайным маштабе па той жа шкале, якая выкарыстоўваецца для шрыфтоў, прычым якасць выяў застаецца высокай незалежна ад маштаба.
У адрозненне ад арнаментаў, якія змяшчаюцца ў пакеце шрыфтоў, выявы Clipart могуць быць каляровымі, з імітацыяй аб'ёмў і г.д. Тыпова сітуацыя, калі ў адной калекцыі змяшчаюцца ўзоры, разнастайныя па стылю, па выкарыстаным выяўленчым сродкам і па мастацкаму ўзроўню (Clipart). Выявы Clipart магчыма расчляняць на часткі, дадаваць новыя элементы і выключаць лішнія дэталі, змяняць маштабы, перамяшчаць па старонке, а таксама пераносіць з адной старонкі на другую і г.д.

Па командзе Аўтафігуры магчыма вызываць разнастайныя абрысныя выявы як базавых геаметрычных фігур, так і фарміраваць на іх аснове геаметрычныя выявы. У арнаментах гаметрычнага тыпу могуць быць з поспехам выкарыстаны такія фігуры, як трохвугольнікі, ромбы, шматлучавыя зоркі, паўмесяц. Вызначаны тэматычны накірунак арнаментам могуць надаць фігурныя стрэлкі, світкі, стужкі і г.д.

Аднолькавыя фігуры могуць ісці па гарызантальнай прамой і ўтвараць раўнамерны рытмічны радок. Аднак фігуры могуць і чаргавацца, іх магчыма сдвігаць уверх ці ўніз, а таксама змяняць маштаб. Пры дапамозе каманды Свабоднае варочанне, ў стужкавых арнаментах магчыма выкарыстаць адну і тую ж фігуру ў розных становішчах, што цалкам адпавядае традыцыям народных арнаментаў.


2. Магчымасці стварэння арнаментаў сродкамі вектарных рэдактараў (CorelDRAW)

Плецёныя вырабы, вышыўка крыжам могуць быць узнаўлены сродкамі CorelDRAW або іншага графічнага пакета. У спецыяльнай літаратуры стварэнне выяў квадратамі па сетцы часам называецца метадам піксельнага малявання. У CorelDRAW для гэтага трэба адчыніць акно дыялога Заліўка ўзорам . Пры рэдагаванні магчыма задаць тры варыянта размернасці сетцы: 16х16, 32х32, 64х64, а памеры квадратаў (непадзельных блокаў) на гэтай сетцы магчымы таксама ў трох варыянтах: 1х1, 2х2, 4х4, 8х8. Далей выконваецца запаўненне сетцы па квадратам, прычым для гэтага выпадка працэдура ідзе вельмі хутка, нават пры максімальнай памернасці. Пасля стварэння арнамента яго магчыма захаваць, пры гэтым калекцыя двухкаляровых ўзораў будзе папоўнена. Запаўненне вылучаных палей пабудаванымі фігурамі ажыцяўляецца па раўнамернай сетцы, прычым магчыма задаваць адзін з трох варыянтаў маштаба, разнастайную густату сетцы і разнастайнае ўзаемнае становішча вузлоў у сетцы.

Для стварэння арнаментаў, якія змяшчаюць шмат гладкіх крывых і хвалістых стужак у гарфічным пакеце CorelDRAW выкарыстоўваюць апарат інтэрпаляцыі паліномамі Без'е (на панэлі інструментаў Крывая (Freehand)). Прадугледжаны поўны набор каманд у спісе Рэдактар вузлоў (Node Edit). Так, прадугледжана знішчэнне некаторых вузлоў, увядзенне новых, аб'яднанне змежных вузлоў у адзін, замыканне крывой, пераўтварэнне крывой Без'е ў прамую, пераўтварэнне вузла на гладкім участку ў вуглавы вузел і наадварот, змяненне маштаба адлегласцей у сістэме вузлоў і г.д.
CorelDRAW - магутны вектарны рэдактар, які дазваляе стварыць практычна любую геаметрычную выяву, але, на жаль, у яго складзе няма спецыялізаваных сродкаў стварэння арнаментальных выяў - розных тыпаў сіметрычных пераўтварэнняў.


3. Магчымасці стварэння арнаментальных выяў у растравым фармаце (Adobe Photoshop)

Магчымасці стварэння арнаментаў у Photoshop вельмі разнастайныя. Тут магчыма як ствараць новыя творы, так і апрацоўваць сканіраваныя выявы. У Photoshop ёсць магчымасці работы з абрысамі, але не такія моцныя, як у вектарных рэдактарах. Магчыма выкарыстанне пэндзлей рознай формы, у тым ліку ствараць свае. Магчымасці работы з колерам, наадварот, больш магутныя, але не заўсёды больш лёгкія.

Тыповыя паўтараемыя дзеянні і выявы магчыма захоўваць як Actions. Наяўнасць -каналаў дазваляе захоўваць вобласці выдзялення. Калекцыя фільтраў і эфектаў дазваляе эксперыментаваць з колерам і ствараць эфектныя выявы. Моцныя канвертары для пераўтварэння фарматаў і сродкі аптымізацыі графікі выкарыстоўваюцца для размяшчэння арнаментаў у Internet.

Уверх
 
Першая старонка
Карта сайта
Гісторыя арнамента
Класіфікацыя
 Структура арнамента
Звяз узораў
Зборы музееў
Тэхналогія вырабу
Арнамент і камп'ютар
Спіс крыніц