Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

   

Гісторыя арнамента  
Класіфікацыя  
Структура арнамента  
Звяз узораў  
Зборы музееў  
Тэхналогія вырабу  
Арнамент і камп'ютар  
>Спіс крыніц  
 
 
 

Арнамент і камп'ютар

Магчымасці ўзнаўлення арнаментаў з дапамогай камп'ютэрных тэхналогій

Магчымасці ўзнаўлення арнаментаў з дапамогай кам'ютэрных тэхналогій

Са старажытных часоў спосаб нанясення арнамента на выраб вызначаўся спосабам вытворчасці самога выраба, быў непарыўна звязаны з ім. Рытмічныя пабудовы малюнка, якія ляжаць ў аснове арнамента, часткова абумоўлены натуральным паўтарэннем элементаў працоўных працэсаў (у ткацтве, пляценні, будаванні і г.д.).

Арнамент з'яўляецца рэгулярнай, упарадкаванай структурай, таму ён самой сваёй прыродай прыстасаваны для стварэння з дапамогай камп'ютэра і далейшага нанясення на разнастайныя паверхні аўтаматычным абсталяваннем.

У апошнія гады зроблена шмат прац па генерыраванню геаметрычных арнаментальных выяў на камп'ютэры. Праграміраванне разнастайных спалучэнняў простых геаметрычных фігур (акружнасцей, многавугольнікаў, спіралей і г.д.), дэфарміраванне іх па першапачаткова прамавугольнай сетцы, выкарыстанне вызначаных правіл перарывання ліній і каляровага запаўнення палей дазваляе атрымаць вялікую колькасць геаметрычных арнаментаў, часам прыгожых і эфектных.

Вызначаюцца два розных падыхода ў галіне выкарыстання вылічальнай тэхнікі ў мастацтве, якія звязаны з жывапісам і малюнкам:
- Камп'ютэр грае ролю палітры і палатна, з дапамогай якіх мастак разнастайнымі спосабамі малюе карціны;
- Мастак задае машыне праграму, якой яна накіроўваецца (пры гэтым сам, магчыма, амаль не ведае, што атрымаецца ў выніку), а затым адбірае найбольш прыемныя варыянты.

Камп'ютэр шырока выкарыстоўваецца як інструмент для малявання. Элемент арнамента, які паўтараецца, магчыма сінтэзаваць на экране дысплэя або ўвесці ў камп'ютэр з дапамогай сканера, а затым фарміраваць арнамент, выкарыстоўваючы законы яго пабудовы, змяняючы колеры (у сучасных графічных сістэмах высокага ўзроўню колькасць генерыруемых колераў можа дасягаць некалькіх мільёнаў).

Акрамя аўтаматызацыі традыцыйных аперацый, магчыма стварыць арнамент па матэматычным формулам. Матэматыкам вядома вялікая колькасць функцый (крывых), якія прыгожы самі па сабе; некаторыя з іх адрозніваюцца высокімі эстэтычнымі ўласцівасцямі, напрыклад, цыклоіды. З дапамогай камп'ютэра магчыма ствараць вычварныя ўзоры, якія з'яўляюцца ў новых канфігурацыях і фарбах пры змяненнях параметраў функцый.
Іншы кірунак камп'ютэрнага мастацтва заключаецца ў развіцці ў камп'ютэра "навыкаў" самастойнага малявання. Камп'ютэр стварае ўзор з геаметрычных фігур, форма, памер, становішча і колер якіх задаецца не праграмістам, а выпадкам. Элемент выпадковасці ў камп'ютэры ўносіцца генератарам выпадковых лікаў. Выява, якая атрымліваецца падобным чынам, можа і не мець эстэтычнай каштоўнасці, таму неабходны строгі адбор з боку дызайнера. Перспектыўнасць такога шляху пацвярджаецца тым, што ва многіх краінах праводзяцца выстаўкі камп'ютэрнага мастацтва. Камп'ютэр дае шырокую гаму магчымасцей - ад строгай упарадкаванасці да чыстай выпадковасці, прычым упарадкаванасць і выпадковасць магчыма спалучаць у любых прапорцыях, таму здараецца, ш
то які-ліба фрагмент малюнка спадабаецца і зробіцца затым асновай эстэтычна паўнацэннага выраба.
Камп'ютэр становіцца таксама архівам дызайнера, у машыннай памяці могуць захоўвацца цэлыя калекцыі арнаментаў, як распаўсюджаных у наш час, так і скарыстаных у прошлых стагоддзяў рознымі народамі.

Важнай перавагай камп'ютэрнага праектавання арнаментаў з'яўляецца тое, што атрыманыя выявы можна дастаткова проста трансліраваць у кіруючыя праграмы для тэхналагічнага абсталявання.

Уверх   Наступная старонка
 
Першая старонка
Карта сайта
Гісторыя арнамента
Класіфікацыя
 Структура арнамента
Зборы музееў
Тэхналогія вырабу
Арнамент і камп'ютар
Спіс крыніц