|
Па
віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце,
яго падзяляюць на:
1.
геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя,
кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.)
2.
раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас,
акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.)
3.
анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігур рэальных або
фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба і дэльфін,
змяя, матылёк, сфінкс і г.д.)
4.
прыродны або касмаганічны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі,
арэол пламені, сонца, месяц, зоркі і г.д.)
У якасці выяўленчых элементаў выкарыстоўваюцца таксама так званыя
комплексныя матывы, - матывы з двайным назначэннем: утылітарным
і дэкаратыўным, выяўленчым. Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя
надпісы, напрыклад, арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя
кітайскія іерогліфы. У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку
і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
Далей следуюць сімвалічныя матывы, напрыклад, трохвугольнік сімвалізуе
горы; круг, спіраль - сонца або месяц; круг, які падзелен надвае
сінусоідай - знак "інь-янь" - абазначае непадзельнасць
жаночага і мужчынскага пачаткаў.
Упамянем таксама геральдычныя матывы, - гербы і іх элементы, найбольш
цэннымі якасцямі якіх з'яўляюца прастата і лаканізм, і якія ў апошні
час шырока выкарыстоўваюцца пры распрацоўке таварных знакаў.
|